
Апошняя на гэты момант кніга з кніжнай серыі “Бібліятэка Свайксты” – “Старапруская тэакратыя: перадгісторыя, станаўленне, уплыў” (2021).
Раней выдаваліся кнігі: “Пра паганства і балтаў”, “Ёнас Трынкунас. Шлях старалітоўскай рэлігіі”, “Гінтарас Бераснявічус. Вырай. Паняцце пра пасмяротнае жыццё ў старалітоўскім светапоглядзе”. На сёння наклад гэтых распрададзены, нешта будзем перавыдаваць, нешта перапрацоўваць і выдаваць, нешта дапаўняць і выдаваць, сачыце за нашымі навінамі.
Кніга “Старапруская тэакратыя” факусуецца на ранняй гісторыі аднаго з найбольш загадкавых балцкіх народаў – прусаў, якія ў сваім краі перш былі анямечаныя і страцілі мову, а тады іх нямецкамоўных нашчадкаў і зусім прагналі. Дзяржаўная тэакратыя на чале з кіраўніком – вярхоўным жрацом Крыве-Крывейтам ды яго памочнікамі жрацамі-вайдзіламі, а таксама яе перадгісторыя ды паслягісторыя – пад увагай у гэтай кнізе, зборніку рэлігіязнаўча-гістарычных артыкулаў.
Якой вялікай была даўнейшая краіна балцкіх прусаў, ці сягала яе ўлада земляў цяперашніх беларусаў? Як так стала, што ў прусах утварылася жорсткая тэакратыя – лад з поўнай уладай жрацоў? Які звод запаветаў пакінулі нашчадкам заснавальнікі старапрускай тэакратыі? Як старапрускія жрацы зносіліся са сваімі багамі, на якія жрэцкія катэгорыі былі падзеленыя? – адказы на гэтыя і іншыя пытанні пра самы загадкавы балцкі народ прусаў – у гэтай кнізе.
Набыць можна ў кнігарнях: