
У кнізе “Вітаўты і Вітарты: двухасноўныя імёны старабалцкага тыпу на ўсходзе” прапануецца 180 імёнаў для сучаснай рэнавацыі.
Пасля колькігадовага перапынку ў кніжнай серыі “Бібліятэка “Свайксты” – папаўненне. Цікаўным да тутэйшай старыны прапануецца кніга “Вітаўты і Вітарты: двухасноўныя імёны старабалцкага тыпу на ўсходзе”.
Адразу на вокладку кнігі вынесеныя пытанні, адказы на якія можа тут знайсці чытач:
“Чаму для народу важна мець свой аўтэнтычны іменнік, сваю іменную прастору?
Якія імёны можна лічыць за сапраўды тутэйшыя, сугучныя з іменнікам нашых далёкіх продкаў?
Адкуль можам сёння браць гэтыя імёны, з якіх крыніцаў яны аднаўляюцца?
Чаму нашы продкі так упадабалі двухасноўныя імёны, якую функцыю мелі менавіта такія імёны?
Якія былі структурныя тыпы гэтых імёнаў, на якой тэрыторыі яны ў старажытнасці былі распаўсюджаныя?“
Імёны з дзвюх асноў – як гэта?
Імёны, што складаюцца з дзвюх асноў, – вядомая асаблівасць іменніка індаеўрапейскіх народаў. Напрыклад, з дзвюх асноў грэцкае імя Аляксандр, а асобна асновы гэтага імя ў аднаасноўных імёнах Аляксей і Андрэй. Двухасноўнымі з’яўляюцца і германскія Альберт ці Людвік, і славянскія Міраслаў ці Казімір, багата такіх было ў старажытных кельтаў, рымлянаў, нават у іранцаў і індыйцаў. Двухасноўныя і імёны з ранняй гісторыі Вялікага княства Літоўскага – балцкія Вітаўт, Гедзімін, Міндоўг.
Аднаўляць – адкуль і навошта?
Іменнік жыхароў сучаснай краіны Беларусь надзвычайна стракаты. Найперш на яго сёння ўплывае іменная традыцыя ўсходняй царквы, істотна менш – традыцыя заходняга касцёла. З часам усё болей імёнаў “модных”, экзатычных, а хтось лепіцца да процілеглага полюса, “славянскага”, лічачы яго за вялікую старыну. Тым часам тутэйшыя старажытныя імёны – проста навідавоку ў нашых старажытных прозвішчах і назвах, дастаткова толькі ўмець іх расчытаць. Гэтыя імёны злучаюць з далёкімі продкамі і ўмацоўваюць ідэнтычнасць.
“Старабалцкія” – гэта якія?
У сівай старажытнасці на балцкіх гаворках гаварылі на вялізнай тэрыторыі, на ўсходзе яна сягала Павочча – цалкам абымаючы, вядома, і абсяг сучаснай Беларусі. Пра гэта сведчаць старажытныя балцкія рачныя назвы. На гэтай тэрыторыі – у тых жа назвах населеных пунктаў і прозвішчах – закансерваваліся і старабалцкія двухасноўныя імёны. Там яны не прынесеныя ў часы раннелітоўскай экспансіі, але нашмат даўнейшыя за тую экспансію, бо захаваліся з часоў, калі пра Літву яшчэ і блізка не было вядома ў хроніках.
Якія раздзелы ў кнізе?
Кніга “Вітаўты і Вітарты” складаецца з трох блокаў.
- Першы, найбольшы – гэта пералік 180-ці імёнаў, якія прапануюцца для сучаснай рэнавацыі. Яны выбраныя з вялікага масіва імёнаў, што адноўленыя з прозвішчаў і назваў. Кожнае такое імя суправаджаецца артыкулам, дзе падрабязна разглядаецца яго структура.
- Другі блок – даследчы артыкул: гісторыя даследавання двухасноўных імёнаў (у тым ліку і беларускімі даследчыкамі), а таксама часткі, у якіх распавядаецца пра тое, чаму даўнейшым людзям спатрэбіліся менавіта двухасноўныя імёны і ці мелі іменныя асновы дакладныя значэнні.
- Нарэшце, трэці блок – пералік больш чым паўсотнісучасных прозвішчаў (ад Абламейкі да Янчэўскага), якія пагружаны ў сучасную навіновую павестку чалавек можа (або мог крыху раней) пачуць з інфармацыйнай прасторы. Вось сапраўднае “народнае адзінства”! – тут нібыта “ў адным пакоі” стоўпіліся прадстаўнікі розных сфераў жыцця (і нават розных ідэйных лагераў) сучаснага беларускага грамадства.
Для каго гэтая кніга?
Кніга будзе цікавая ў першую чаргу тым, хто цікавіцца глыбінямі тутэйшай мінуўшчыны і хоча адкрыць для сябе яшчэ адзін, дагэтуль зусім не зведаны яе аспект – іменны. Але найперш мэта кнігі “Вітаўты і Вітарты” зусім практычная – гэта рэнавацыя імёнаў у нашым дні. Яе можна дарыць маладым парам, будучым маладым бацькам. Яе можна раіць тым, хто шукае такога імені, якое б злучала з сотнямі пакаленняў продкаў, што жылі на гэтай зямлі да нас.
Як купіць?
Купіць кнігу “Вітаўты і Вітарты” можна ў кнігарнях “Акадэмкніга” (ст.м. “Акадэмія навук”), “Кніжная шафа” (ст.м. “Грушаўка”), а таксама замовіць у анлайн-кнігарнях (lohvinau.by, knihi.by).
* * *
Увесь наклад кнігі перад пачаткам распаўсюджвання быў спецыяльна правезены па самым усходзе старажытнай балцкай тэрыторыі – па Павоччы. Кнігі фізічна пабывалі там, дзе пагэтуль цякуць на Павоччы рачулкі Курша, Нальша, Села – адтуль, як мяркуецца, на захад, да Балтыкі пайшлі вядомыя са старажытных хронікаў балцкія плямёны куршаў (на літоўска-латышскім узмор’і), нальшаў (Паставы), селаў (Браслаў).

* * *
Для тех, кто ищет имена в Беларуси не из модных списков, а с глубоким смыслом, книга «Вітаўты і Вітарты» станет настоящей находкой. Она подойдёт тем, кто задумывается, как выбрать имя ребёнку Беларусь, опираясь не на случайность, а на историю и традицию. Тем, кого интересуют древние имена Беларусь и старинные имена Беларусь, книга поможет понять их происхождение и связь с культурой народов, живших здесь задолго до появления нынешних границ. Для исследователей и родителей, ищущих традиционные имена Беларусь или редкие формы из старых источников, в ней представлен подробный имена Беларусь список. А если вам близка тема уникальные белорусские имена и важна имена белорусов история, это издание покажет, как через имя можно вернуть утраченные пласты памяти. Книга адресована всем, кто хочет выбрать осмысленное имя ребёнку Беларусь 2025, вдохновлённое подлинной стариной.
Для тых, хто шукае імёны ў Беларусі не з модных рэйтынгаў, а з глыбокім сэнсам, кніга «Вітаўты і Вітарты» стане сапраўдным адкрыццём. Яна для тых, хто хоча ведаць, як выбраць імя дзіцяці ў Беларусі, каб яно мела карані ў традыцыі і гісторыі гэтай зямлі. Калі вас цікавяць старажытныя імёны Беларусі і старадаўнія беларускія імёны, кніга тлумачыць іх паходжанне і ролю ў культуры нашых продкаў. Для даследчыкаў і бацькоў, якія шукаюць традыцыйныя імёны Беларусі або забытыя формы, у ёй змешчаны багаты спіс імёнаў Беларусь, адноўлены з прозвішчаў і старажытных крыніц. Калі вам блізкія унікальныя беларускія імёны і цікавая гісторыя імёнаў беларусаў, гэта выданне дапаможа адкрыць страчаныя пласты памяці і натхніць выбраць сваё, сапраўднае імя дзіцяці Беларусь 2025.
Пакінуць каментар