Пярун біў у мост Перуноў

Марна спадзявацца пачуць ад старых жыхароў вёскі Перуноў Мост такое вытлумачэнне іх назвы, якое дыхала б міфалагічнай старыной. Скажуць пра французскага генерала напалеонаўскіх часоў, які паставіў мост праз Балачанку, а яго прозвішча пазней нібыта перакруцілі ў “бога грома”.

Затое перш чым уехаць у вёску, адразу за Зенанполлем, сустракае дуб проста на ўскрайку дарогі. Тады Балачанка і ледзьве прыкметны мост над ёй, а за ім – старэзная вярба. Яна, відаць, і мела навісаць над тым, даўнейшым Перуновым мостам, перш чым Балачанку выпрасталі (калі меліяравалі суцэльнае балота наўкола вёскі). Пасярод самой вёскі – на дрэве старая борць, пчаліная калода.

Але як магла ўзнікнуць назва – можа падказаць літоўскае паданне, запісанае пра літоўскі “Перуноў мост”, Perkūn-tiltis (tiltas “мост”) у вёсцы Нягірва (паміж Кедайнямі і жамойцкімі Расейнямі).

Даваенны даследчык Ё. Баліс у кніжцы-зборы ўсіх літоўскіх народных згадак пра Пяркуна пад нумарам 243 пераказвае так: адной ночы чорт нёс душу ў пекла, а Пяркунас чорта не забіў, а толькі зруйнаваў масток, дык чорт душу пакінуў і ўцёк, а цяпер, калі хто ідзе ўночы праз масток, чуе штось стогнучы. Увогуле, у часе навальніцы чорт-вельняс хаваецца ад Пяркуна накрыўшыся, або ў вадзе (зусім звыклае месца яго хованкі).

Заходнія, балцкія паралелі у гэтай мясціне, дарэчы, не толькі з мостам “Пяркун-цільціс”.

  • За 15 км на поўнач была зніклая цяпер вёска Каменны Брод (паміж Слабодкай і Калодзежамі), а паміж ёй і надбярэзінскай Бярэзанню (“Беразіно”) і пагэтуль ёсць вёска Сасновае Балота. Дык вось, простыя адпаведнікі гэтым назвамі – старапрускія складовыя тапонімы Staben-brast, Peuse-balten.
  • Найверагодней яны без генетычнай сувязі (хіба прасторава мыслілі зусім ідэнтычна), бо за Чэрвенем увогуле багата прыродна-арыентаваных назваў – як Чорны Брод, Асінавы Мост, Турная гара (усе тры ў вярхах Балачанкі, недалёка ад Перуновага Маста), ці нават крыху далейшае Дубаўручча (дуб ля ручая, унікальная трохэлементная назва!).
  • Пры гэтым сама Балачанка (Балоча), відаць, і звязаная з літоўскім гідронімам Bálčia (“Балацінная”).

А вось што выглядае зусім магчымым, дык гэта невыпадковасць суседства з Перуновым Мастом былой вёскі Чартова (праз Пячышча, ля Сасноўшчыны). А мо і Пячышча тое тут невыпадковае, бо ёсць жа зусім на цяперашнім беларуска-літоўскім памежжы, ля Шумску, камень “Ло[ў]міна печ”… (у Вайткевічавай “Аўкштайціі” пад нумарам 89) Але гэта ўжо з галіны гіпатэтычных рэканструкцый, бо трэба мець лепшую долю на знаходкі, каб на такога апавядальніка там дзе натрапіць.

А ля таго рэальнага моста, нашага Перуновага, і песні літоўскія папяяныя, і дуда літоўская параўла.

Sv.

Цяперашні мост праз зарослую Балачанку
Сонечны дуб перад Перуновым Мостам
Абрадавы чацвярговы агонь на Турнай гары. Сакавік 2021 г.

* * *

Перун бог грома и мифология Перун до сих пор живут в названиях белорусских деревень. В статье подробно разбирается откуда название Перунов мост, его связи с бог Перкунас мифология и классическим мотивом мифология бог и черт. Это яркий пример тем сакральная география Беларусь и сакральные места Беларусь, когда тесно переплетаются белорусская мифология, балты в Беларуси и балтские гидронимы Беларусь. Материал будет интересен тем, кто ищет куда поехать Беларусь и что посетить Беларусь.

Пакінуць каментар